;
Ювелірная майстэрня KROZA прапануе прафесійную закрэпку каштоўных камянёў, у тым ліку, унікальным для Беларусі метадам павэ.
Нашы ювеліры - адзіныя прафесіяналы ў краіне, хто мае адпаведны досвед і адукацыю, дакладна ведае гэтую працу.
Мы таксама прапануем іншыя віды закрэпкі камянёў. Праца робіцца толькі пад мікраскопам, што гарантуе найвышэйшую дакладнасць і якасць.
Ювелірная майстэрня KROZA прапануе кліентам унікальную паслугу - гравіраванне буйных вырабаў.
Нашыя майстры робяць гравіроўку па корпусе гадзіннікаў прэміальных брэндаў ці буйных бранзалетаў з каштоўных металаў.
Такое гравіраванне робіць выраб адзіным у свеце, не маючым аналагаў і копій. Гадзіннік ці бранзалет можна аздобіць рознымі фігурамі, узорамі і малюнкамі.
Прафесійная закрэпка камянёў
Гравіраванне
Штучныя і натуральныя камяні
Ювелірная майстэрня Kroza мае шырокі выбар штучных і натуральных каштоўных і паўкаштоўны камянёў. Унікальная прапанова для нашых кліентаў: штучна ўзрошчаныя камяні па метадзе Чахральскага і Вернэйля. Такія камяні маюць такую ж структуру і характарыстыкі, як натуральныя камяні, але яны ў разы танней за іх.
Мы прапануем вялікі выбар сапфіраў, рубнаў і шпінэлі, а таксама флюсавыя і гідратэрмальныя ізумруды. Акрамя гэтага, наша майстэрня працуе з любымі натруальнымі камянямі, ад апалаў да брыльянтаў. Робім агранку і прафесійную ўстаўку камянёў рознымі відамі закрэпкі.