Ювеліры

Ювеліры: сёння і ўчора

14355047_296629934045449_5561916382691903021_nУ дагістарычныя часы самыя першыя ўпрыгожванні рабіліся з прыродных матэрыялаў, такіх як: костка, зубы жывёлаў, марскія ракавіны, драўніна ці камяні, на якія наносілі розныя знакі, малюнкі ці ўзоры.

Гэта было вельмі даўно: з цягам часу ювелірныя ўпрыгожванні змяняліся ўслед за эпохамі, яны станавіліся ўсё больш і больш даступнымі для ўсіх пластоў грамадства. І калі ў дагістарычныя часы праца ювеліра была няпростая, але даволі прымітыўная, то ў сучасным свеце ўсё інакш.

Сёння для выканання ювелірных работ майстар ювелірнай справы павінен мець шырокі спектр навыкаў і ведаў, а таксама адмысловыя прылады. Падчас вытворчасці выраба ўжываюцца такія віды прац як: ліццё, пракатка, распілоўка, гібка, паянне, апілоўка, кляпанне, філігрань, валачэнне, шліфаванне, паліраванне, агранка і замацаванне. Некаторыя з іх самі па сабе з’яўляюцца асобнымі прафесіямі, таму праца сучаснага ювеліра стала вельмі цікавай, досыць складанай і шматграннай. Многія з паказаных працэсаў ужываюцца і пры рамонце або рэстаўрацыі ювелірнага выраба. Для таго, каб вынік працы задаволіў самога майстра і быў высока ацэнены кліентам, ювелір павінен мець дастаткова досведу.

Нашы ювеліры з’яўляюцца сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы, тэлефануйце і прыходзьце!