Біжутэрыя

Біжутэрыя і яе віды

14484799_1742826082629793_2332213884657788966_nБіжутэрыя ўжо шмат год з’яўляецца важнай часткай жыцця людзей.

З цягам часу і роскветам тэхналагічнага прагрэсу, які даў чалавеку магчымасць рабіць сплавы, апрацоўваць металы і працаваць з камянямі, біжутэрыя заняла сваё ганаровае месца сярод упрыгожванняў.

Умоўна можна падзяліць біжутэрыю на чатыры розных віды.

Першы від — біжутэрыя так званага масс-маркету: фабрычныя пластмасавыя пацеркі, нізкаякасныя матэрыялы, адсутнасць кампазіцыі, мноства копій і таннасць – вось асноўныя прыкметы звычайных прымітыўных упрыгожванняў.

Другі від біжутэрыі – гэта ўжо больш якасныя ўпрыгожванні, з выкарыстаннем некаштоўных металаў і камянёў, але сабраныя ў прыгожыя кампазіцыі; вырабы ручной зборкі ці вырабы, сабраныя з гатовых матэрыялаў. Такая біжутэрыя таксама не дарагая, але яе якасць значна вышэй.

Да трэцяга віда біжутэрыі адносяцца ўпрыгожванні, якія ўключаюць у сябе элементы, зробленыя ўручную з розных матэрыялаў (скура, палімерная гліна, дрот, пацеркі, тканіна, ніткі, камяні і г.д.) і сабраныя ў незвычайныя арыгінальныя кампазіцыі. Такі від біжутэрыі аўтарскі, досыць дарагі і як правіла, эксклюзіўны.

І апошні чацвёрты від — ювелірная біжутэрыя. Яе вырабляюць у ювелірных дамах па ювелірных тэхналогіях з адмысловага ювелірнага сплаву. Выкарыстоўваецца напыленне са срэбра, родыю, золата. Упрыгожванні такога тыпа складаюцца са спалучэння танных матэрыялаў з дарагімі.