Замацаванне каштоўных камянёў

Замацаванне каштоўных камянёў

ring21Замацаванне каштоўных камянёў – адна з найбольш запатрабаваных паслуг у ювелірных майстэрнях. Вынік дадзенага працэсу наўпрост залежыць ад досведу, майстэрства і ўменняў ювеліра, а таксама ад наяўнасці ў яго добрага інструменту.

 

Не варта забываць, што пры няправільна ці няякасна выкананай працы ёсць рызыка страты ці пашкоджанняў камянёў, многія з якіх вельмі капрызныя і патрабуюць далікатных адносінаў.

Па сваёй сутнасці замацаванне — гэта працэс устаўкі каменя ў аправу. Віды замацаванняў залежаць ад агранкі каменя і выгляду самога ювелірнага выраба. Найчасцей ужываюцца тры асноўных віды замацавання: крапановае, глухое, каранёвае. Аднак існуюць таксама і іншыя віды.

Пры крапановым замацаванні камень мацуецца стойкамі, якія і завуцца крапаны (ці «лапкі»). Яны нібы трымаюць камень. Пры такім замацаванні камень можна разгледзець з усіх бакоў. Пры якаснай працы ювеліра ўпрыгожванне з такім замацаваннем не будзе чапляцца за адзенне.

Глухое замацаванне – самае простае: камень з усіх бакоў зачыняецца аправай з металу. Такое замацаванне вельмі надзейнае.

Пры каранёвым замацаванні камень мацуецца проста ў метал, у якім робіцца адтуліна для ўстаўкі. Такі від замацавання з’яўляецца адным з найбольш складаных.

Існуе і паўсюдна ўжываецца замацаванне паве, клеявае замацаванне, канальнае замацаванне.

Ювелір павінен мець досыць досведу і ведаў, каб працаваць з камянямі. Нашы майстры валодаюць дастатковым майстэрствам і ведамі, каб працаваць з рознымі камянямі і ўсімі відамі іх замацавання. Прыходзіце да нас у майстэрню! Для нас не існуе немагчымага!

Дасведчаная майстры, якаснае і хуткае абслугоўванне, гарантыя на паслугі, акцыі, зніжкі і дысконтная праграма.