Абіраем залатое ўпрыгожванне. Лайфхакі ад ювеліраў

Абіраем залатое ўпрыгожванне. Лайфхакі ад ювеліраў

golden-chain-500x500

Людзі любяць упрыгожванні. Інвестуючы ў золата і брыльянты мы нібыта інвестуем у сябе: у сваю ўпэўненасць, статутнасць, прыгажосць. Пакупкі такога роду — заўсёды падзея, бо новая яркая рэч доўга цешыць вока, апроч таго яна можа стаць пераходнай з пакалення ў пакаленне сям’і каштоўнасцю, што надае пакупцы асобны сэнс.

Аднак часцяком каштоўнасці, купленыя сабе ці падораныя любаму чалавеку, чакае нудная доля: яны гэтак і праляжаць у скрыначцы ў якасці непатрэбнай, незручнай цацкі.

Gold-jewellery-jewel-henry-designs-terabass

Як правільна выбраць упрыгожванне, каб яно штодня дарыла радасць? Якімі павінны быць ідэальныя залатыя ўпрыгожванні і як пазбегнуць непрыемных сюрпрызаў?

Чытайце парады нашых майстроў KROZA.

  • Калі вы збіраецеся набываць каштоўнасць у краме, звярніце ўвагу на пробу і таўро (беларускае таўро мае форму зубра). Гэтыя адбіткі даюць гарантыю таго, што перад вамі сапраўды каштоўны метал, што выраб не з’яўляецца падробкай і прайшоў «праз рукі» Дзяржаўнай інспекцыі прабірнага нагляду пры Міністэрстве фінансаў Беларусі. У нашай краіне ювелірныя крамы знаходзяцца пад строгім кантролем, таму купля кантрафакту практычна немагчыма.o
  • Вызначыцеся з адценнем золата, з якога зроблена ўпрыгожванне. Золата можа быць жоўтым, чырвоным ці белым (і не толькі! Пра колеры золата ювеліры KROZA ўжо пісалі). На колер золата ўплывае толькі колькасць прымесяў, па якасці метал розных колераў практычна не адрозніваецца, таму можна смела выбраць упрыгожанне таго колеру, які вам больш падабаецца. Варта помніць, што белае золата заўсёды даражэй, чым чырвонае.moFaWZS
  • Калі выбар зроблены, аглядзіце выраб на прадмет вонкавых пашкоджанняў. Нават у буйных крамах упрыгожванні могуць мець невялікі завадскі брак ці іншыя механічныя пашкоджанні. Пакрыццё павінна быць ідэальна роўным, шліфаванне раўнамерным, ніякіх драпін ці расколін быць не павінна. Калі выраб мае складаную форму (з элемантамі філіграні, кляпання, гравіравання, штампоўкі), на ім не павінна быць бачна слядоў працы інструменту, пайкі, клею, плям. Усе малюнкі павінны мець выразныя лініі.
  • Варта вызначыцца з відам упрыгожвання. Калі гэта будзе ланцужок ці бранзалет, то лепш адмовіцца ад «дзьмутых» вырабаў: яны пустыя ўсярэдзіне, хутка зношваюцца, цяжка паддаюцца рамонту. Лепш набыць менш значнае па выглядзе ўпрыгожванне, якое праслужыць шмат год. Выбар пярсцёнка ў падарунак заўсёды злучаны з некаторай рызыкай, калі пакупнік не ведае дакладнага памеру. Дый з дызайнам можна пралічыцца. Таму ў якасці сюрпрызу для любай можна выкарыстоўваць сумесны паход у ювелірную краму, дзе можна адразу прымерыць і выбраць упрыгожванне.unnamed-14
  • Класічным і вельмі зручным падарункам могуць стаць завушніцы. Тут варта звярнуць увагу на зашпільку. Класічная ангельская ці засцежка-шпілька вельмі надзейныя, аднак трэба ўлічваць адлегласць, якая адведзена для мочкі вуха — яна не рэгулюецца, таму такія завушніцы трэба выбіраць уважліва. Пусеты (цвічкі) ці завушницы з зашпількай-заціскам могуць выклікаць дыскамфорт пры доўгім нашэнні, што таксама варта ўлічыць.

Запрашаем у ювелірную майстэрню Kroza за якасным рамонтам, рэстаўрацыяй і абслугоўваннем золата!