Аметрын — рэдкі і неверагодны

Аметрын — рэдкі і неверагодны

hqdefaultАметрын — незвычайны і вельмі рэдкі мінерал, які здабываецца толькі ў адной краіне свету. 
Адкрыты мінерал быў у дваццатым стагоддзі і адразу ж стаў незвычайна папулярны за свой чароўны выгляд: справа ў тым, што дадзены мінерал з’яўляецца сімбіёзам уласцівасцяў адразу двух камянёў, аметысту і цытрыну, і складаецца са спалучэння некалькіх колераў, найчасцей — жоўтага і адценняў бэзавага ці ліловага.

Яшчэ аметрын называюць «двухколерным аметыстам» ці балівіянітам. Здабываецца якасны камень толькі ў адным месцы свету — у Балівіі. Справядлівасці дзеля адзначым, што менш насычаныя аметрын знаходзяць таксама ў Бразіліі, аднак яны маюць куды ніжэйшую якасць. На сёння аметрын — самы папулярны двухколерны мінерал у свеце.2-mineral-ametrin

Унікальнасць мінералу ў тым, што ён валодае выключнай афарбоўкай, якая нераўнамерна размяркоўваецца падчас яго росту.

У найбольш рэдкіх экзэмплярах можа спалучацца да шасці сектараў колеру, ад празрыстага да цёмна-ліловага. Дадзены мінерал з’яўляецца гібрыдам і прызнаны адзінай шматколернай ці паліхромнай разнастайнасцю кварцу.

Синтетич-аметринПры гэтым «раскрываецца» колер каменя толькі пры пэўных тыпах агранкі. Нягледзячы на сваю ўнікальнасць, аметрын — паўкаштоўны і цалкам даступны па кошце камень.

Дадзены мінерал, як і многія камяні, цяпер умеюць культываваць, то бок, ствараць штучныя аналагі.

На фота ніжэй — праца ювеліраў KROZA са штучным аметрынам.

viber image3 viber image2 viber image