Як зрабіць ювелірны шэдэўр з дзіцячых крэмзаў?

il_570xN.1130069015_m2egЯк зрабіць ювелірны шэдэўр з дзіцячых крэмзаў?

Адказ на гэтае пытанне далі дзве мамы з Турцыі — Язэмін Эрдін (Yasemin Erdin) і  Озгур Каравіт (Özgür Karavit), настаўніца малявання і ювелір па прафесіі.

Дзяўчаты вырашылі паказаць, наколькі геніяльнымі ў сваёй прастаце могуць быць дзіцячыя малюнкі, калі перанесці іх у метал і ператварыць ва ўнікальнае ўпрыгожванне.

il_570xN.1207305715_n262Пачалося ўсё з таго, што сяброўкі зрабілі брошку па малюнку сына Озгур Каравіт: творчыя мамы зразумелі, што дзіцячы малюнак можа быць выдатнай мадэллю для будучага ўпрыгожвання. Так пачалася гісторыя турэцкай кампаніі Tasarım Takarım.

il_570xN.1156969533_q629

 

Цяпер мамы паспяхова прадаюць ужо гатовыя ювелірныя вырабы па дзіцячых малюнках ў інтэрнэце і працягваюць атрымліваць шмат заказаў ад бацькоў: каб атрымаць ювелірны выраб па малюнку дзіцяці, можна выслацьяго аўтаркам, заплаціць грошы і атрымаць на памяць неверагоднае ўпрыгожванне, аналагаў якому ў свеце няма і не будзе, бо яно — кавалачак унікальнай і непаўторнай творчасці.

Сёння ювелірныя дызайнеры вырабляюць не толькі падвескі, брошкі, запанкі, завушніцы, бранзалеты, але і закладкі для кніг, а таксама бірулькі і вырабы са скуры. Для вытворчасці незвычайных вырабаў выкарыстоўваецца срэбра і золата, на некаторых робіцца гравіроўка, а кошты на ўжо гатовыя вырабы, купіць якія можна на афіцыйным сайце кампаніі, а таксама на etsy і amazon вагаецца ад 125 да 395 даляраў за адзінку.

il_570xN.1169420134_feu5Самі аўтары незвычайнай ідэі кажуць пра тое, што ювелірныя ўпрыгожванні такога роду — спосаб увекавечыць дзяцінства, спыніць момант. Акрамя таго, самі дзеці, бачачы вырабы па сваіх малюнках, якія з задавальненнем носяць іх мамы, вельмі ганарацца сабой.

Фота з сайта Tasarım Takarım