Цікавае пра брыльянты

1441879168_ogranka-8

Цікавае пра брыльянты

Атрымаць у падарунак пярсцёнак з брыльянтам — мара кожнай дзяўчыны. Брыльянты гэта класіка, і шмат хто выбірае мець лепш адно ўпрыгожванне з гэтым каменем, чым горы бліскучых пусцяковін з фіянітамі.

Брыльянт — не танны камень. Кошт залежыць ад шэрагу фактараў. Галоўнае ў ацэньванні агранкі брыльянта — яе якасць: звычайна, ацэньваецца, наколькі грані геаметрычна дакладныя і прапарцыйныя. Ідэальная агранка кадуецца літарай «А», і далей па змяншэнні якасці. У міжнароднай сістэме GIA ідэальная агранка пазначана як Excellent, далей яе якасць ацэньваецца так: Very Good, Good, Fair, Bad.

Чысціня каменя — істотны паказнік якасці брыльянтаў: выяўляецца яна ў наяўнасці ці адсутнасці дэфектаў каменя ці розных уключэнняў. Па колеры брыльянты дзеляцца на бясколерныя (з адценнямі жоўтага і карычневага) і фантазійныя (ружовыя, блакітныя, сінія, зялёныя, жоўтыя, чырвоныя, фіялетавыя).

 

Інфаграфіка з 10 цікавымі фактамі пра брыльянты 

LET'S PLAY ON!-3

За час, што людзі актыўна здабываюць і займацца агранкай алмазаў,  сабралася даволі вялікая калекцыя буйных і вельмі буйных па памеры брыльянтаў, большая частка з якіх знаходзіцца зараз ў калекцыях музеяў.

Так, адзін з найбольш вядомых і буйных брыльянтаў сучаснасці дыямент Хоўпа (44,5 каратаў, рэдкага сапфіравага колеру), захоўваецца ў Смітсанаўскім інстытуце ў Вашынгтоне.__

Аднак жа самым буйным з калі-небудзь здабытых з’яўляецца дыямент Кулліанан (3 106 каратаў). Яго знайшлі ў Паўднёвай Афрыцы ў 1905 годзе і раскалолі на 105 частак.

Наступны у спісе алмазаў-рэкардсмэнаў па масе быў знойдзены зусім нядаўна, у 2015 годзе, канадскай кампаніяй Lucara Diamond Corporation у Батсване — яго назвалі «Наша святло» (маса — 1 109 каратаў). З такіх буйных мінералаў, звычайна, вырабляюць некалькі дзесяткаў брыльянтаў. Пры гэтым некаторыя буйныя алмазы застаюцца неаграненымі і захоўваюцца ў першапачатковым выглядзе.

Matt-Dunham_vssimg.sputnik.ru