Упрыгожванні з эмалямі: як даглядаць і дзе аднаўляць

Упрыгожванні з эмалямі: як даглядаць і дзе аднаўляць

106835116_5219647_1bf590b10b81У вас ёсць ювелірныя ўпрыгожванні з эмалямі? Любіце незвычайны дызайн, але не ведаеце, як даглядаць за любімымі каштоўнасцямі? Шукаеце, дзе аднавіць эмаль любімага ўпрыгожвання? Тады наш артыкул для вас!

 

Ювелірныя ўпрыгожванні з эмалямі актуальныя круглы год: улетку яны падкрэсліваюць лёгкасць вобразу, узімку — падымаюць настрой яркімі фарбамі. Упрыгожванні з дэкаратыўнымі ўстаўкамі з эмаляў адрозніваюцца незвычайным выглядам і арыгінальным дызайнам. Іх часта выкарыстоўваюць сусветныя брэнды і ювеліры, якія робяць унікальныя ўпрыгожванні ручной працы. Аднак для захавання першапачатковага выгляду ювелірных упрыгожванняў з эмаллю трэба выконваць шэраг простых правіл.
Blucome-Нержавеющей-Стали-bijoux-Женщины-Кольца-Лучший-Годовщина-Ювелирные-Изделия-Ожерелье-Эмаль-Esmalte-Кольца-Бренд-Дубай
Vintage-Cloisonne-Enamel-Cuff-Bangle-House-design-Bracelet-Women-Homme-Stain-Cottage-Stainless-Steel-Jewelry-Femme

Спачатку высветлім, што сабой прадстаўляе эмалевае пакрыццё. Эмаль — гэта тонкі пласт нанесенага пры высокай тэмпературы легкаплаўкага шкла, а шкло, у сваю чаргу, матэрыял далікатны. Значыць, першае і самае галоўнае правіла захавання выгляду ювелірных упрыгожванняў з эмалямі — адсутнасць механічных ўздзеянняў. Удары і падзенні прывядуць да сколаў і псавання эмалі.

Таксама эмаль на ювелірных упрыгожваннях не любіць адкрытых сонечных прамянёў, перападаў тэмператур, кантакту са шчолаччу, хлорам, кіслотамі, і нават марской вадой. Эмаль губляе прыгажосць ад крэмаў і пападання на яе парфумерыі, а таксама не церпіць мыйных сродкаў, парашкоў і іншай бытавой хіміі.

Апроч таго, догляд за такімі ўпрыгожваннямі ў хатніх умовах не заўсёды можа быць удалым, таму заўсёды лепш звяртацца да прафесіяналаў: народныя сродкі носяць недаўгавечны характар, падыходзяць не ўсім упрыгожванням і могуць зусім не дапамагчы вырашыць праблему. Аднаўленне ж дэкаратыўных элементаў магчыма толькі ва ўмовах ювелірнай майстэрні.

Ювеліры майстэрні Kroza рэкамендуюць захоўваць вырабы з эмалямі асобна ад іншых упрыгожванняў, можна — у індывідуальных упакоўках, напрыклад, невялікіх торбачках з мяккай тканіны.

0628163932d41cf39bba00c44a4010b9Калі ж у вас не атрымалася захаваць першапачатковы выгляд ювелірнага выраба з дэкаратыўны ўстаўкай з эмалі, у ювелірнай майстэрскай Kroza робяць аднаўленне эмаляў і іншых дэкаратыўных уставак, рамонт і рэстаўрацыю ювелірных упрыгожванняў са срэбра, золата, плаціны, з каштоўнымі камянямі і без. Мы заўсёды шукаем рашэнні, якія дапамогуць нашым кліентам вырашыць іх праблемы.

Працуем без выходных.