Цудоўны спосаб замацавання камянёў: што такое паве?

Цудоўны спосаб замацавання камянёў: што такое паве?

Існуе вялікае мноства в15139616_10157733585530082_919763715_n.4475991365a96b91d4cf1e78abd7a0bc85ідаў замацавання камянёў у ювелірны выраб. Яны адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, якія камяні выкарыстоўваюцца, якой тэхніцы аддае перавагу ювелір і якога эфекту чакае майстар ад зробленага ім упрыгожвання.

Сама назва тэхнікі паходзіць ад французскага “pavé” — вымашчаны ці брукаваны, што вельмі дакладна характарызуе выгляд гатовага выраба: на ім бачны толькі камяні, часта-часта “выкладзеныя” майстрам на амаль 1446794195_diamonds-pave-6незаўважную падкладку з каштоўнага металу.

Метад паве — адзін з найбольш эфектных спосабаў замацавання камянёў у ювелірнае ўпрыгожванне. Такое замацаванне камянёў выкарыстоўваецца для размяшчэння ў адным вырабе вялікай колькасці дробных камянёў, што робіць яго надзвычайна прыгожым. Найчасцей такая тэхніка выкарыстоўваецца для замацавання брыльянтаў.

dy-CLMkbsoo

Камяні, якія ўсталяваны з дапамогай паве стаяць вельмі шчыльна, утвараючы як бы адзінае цэлае: ствараецца ўражанне, што выраб літаральна вымашчаны брыльянтамі.
Сутнасць метаду ў тым, што майстар прасвідроўвае дробненькія “нішы” пад кожны камень. Нішы і брыльянты павінны быць аднаго памеру і размяшчацца на адной (мінімальнай) адлегласці адзін ад аднаго. Пасля ювелір ставіць камяні ў выраб, а потым корневёрткай фармуецца корнер, Pave-Settingякі трымае камень з адного, двух ці чатырох бакоў.

Пры гэтым метал на фоне камянёў губляецца — яго не бачна на суцэльнай паверхні з брыльянтаў, здаецца, быццам выраб складаецца толькі з камянёў, літаральна абсыпана імі. Вялікая скупнасць дробных брыльянтаў выглядае, як адзін вялікі, пераліваецца і глядзіцца вельмі эфектна: граюць адразу ўсе грані дзясятка камянёў, што дае адпаведны візуальны эфект. Корнеры металу пры гэтым павінны быць мінімальныя і абсалютна аднолькавыя па памеры.

pave-iz-brilliantov 166-800x800Апроч таго, вырабы, камяні ў якія ўстаўлены пры выкарыстанні замацавання паве, павінны быць гладкімі. Майстар павінен уставіць камяні так, каб яны выступалі на паверхні выраба на адным узроўні па вышыні.

Варта адзначыць, што тэхніка паве часта выкарыстоўваецца ў заручальных пярсцёнках, дапамагаючы стварыць ілюзію буйнейшага каменя або падкрэсліць яго: часта дробныя брыльянты ўсталёўваюць вакол буйнейшага, што робіць выраб сапраўдным шэдэўрам ювелірнага мастацтва.

Тэхніка замацавання паве — унікальная і вельмі складаная, ёю карыстаюцца толькі ювеліры, якія валодаюць пэўным досведам і ўменнямі. Рабіць такое замацаванне ўмеюць далёка не ўсе майстры — гэта карпатлівая і сапраўды ювелірная праца. Замацаванне метадам паве патрабуе ад ювеліра найвышэйшага майстэрства і надзвычайнага прафесіяналізму. Ювелірнае ўпрыгожванне, у якім выкарыстоўваецца такая тэхніка, і сам спосаб усталявання камянёў з’яўляюцца не толькі дасканалым, але і даўгавечным.

s-l300
Ювелірная майстэрня Kroza прапануе ўнікальную для Беларусі паслугу — усталёўку камянёў з дапамогай тэхнікі паве. Нашы майстры навучаліся ў лепшых ювеліраў Еўропы, каб падарыць вам магчымасць скарыстацца паслугай найвысшэйшай якасці.