Цікава пра плаціну: метал, які было цяжка скарыць

Цікава пра плаціну: метал, які было цяжка скарыць

ювелирная мастерская krozaСёння ювелірныя вырабы з плаціны — адны з найбольш дарагіх у свеце. Плаціна — высакародны метал серабрыста-белага колеру, які доўгі час не цаніўся людзьмі. У Іспаніі ў 18 стагоддзі яго зусім забаранілі і тапілі ў самых глыбокіх месцах рэкі Рыа-дэль-Пінта з-за таго, што плаціну падмешвалі да золата пры вырабе фальшывых манет.

  •  Гісторыя плаціны пачалася вельмі даўно: цывілізацыі Андаў выкарыстоўвалі дадзены метал са старажытных часоў. А вось у Еўропу ён прыйшоў толькі ў сярэдзіне 16 стагоддзя. Папулярнасці тады ён не набыў: людзі проста не маглі яго плавіць, а алхімікі, якія лічылі золата самым цяжкім металам, наогул не хацелі мець з плацінай ніякай справы.
  •  Назву плаціне далі іспанскія канкістадоры, якія ўпершыню ўбачылі 1200px-Platinum-Iridium_meter_barновы для сябе метал у Паўднёвай Амерыцы. Перакладаецца яна літаральна, як “срэбрачка”: з-за тугаплаўкасці дадзены метал доўгі час меў кошт ўдвая ніжэй, чым срэбра.
  • Менавіта з плаціны ў 1799 годзе быў выраблены эталон метра, а пазней, — і кілаграма (у тыя часы еўрапейцы былі заклапочаны ўводзінамі адзіных, універсальных адзінак вымярэння даўжыні і вагі).
  • Плаціна — вельмі рэдкі метал. Нават самародная плаціна — прыродны сплаў, які ўтрымлівае тоSamorodnaya-platina.-Kristallyi-dvoyniki-okolo-2-sm-v-poperechnike.-Hrebet-Kondyor-Habarovskiy-kray.лькі 75-92% гэтага металу.
  • 90% усёй існуючай у прыродзе плаціны даводзіцца на нетры пяці краін свету: ПАР, ЗША, РФ, Зімбабвэ, КНР.
  • Тэмпература плаўлення плаціны — 1768,3 градусы па Цэльсіі.
  • Плаціна — адзін з найбольш інэртных металаў. Растварыць яе можна ў “царскай гарэлцы” (сумесь азотнай і салянай кіслот) і броме.platina-obruchalnoe-koltso
  • Плаціна выкарыстоўваецца ў прамысловасці, медыцыне, і канешне — у ювелірнай справе. Штогод ювеліры спажываюць каля 50 тон плаціны.
  • Больш за ўсё плацінавых ювелірных упрыгожванняў купляюць у Японіі і Кітаі.

 

   Ювелірная майстэрня Kroza займаецца рамонтам і рэстаўрацыяй, а таксама абслугоўваннем (мыйня, паліраванне і інш.) ювелірных упрыгожванняў з плаціны.