Пайка

Унікальная прапанова ад ювелірнай майстэрні Kroza — кантактная пайка.

laserstat

Гэта самы сучасны, дакладны і бяспечны метад, які выкарыстоўваецца пры рамонце і рэстаўрацыі ювелірных упрыгожванняў з любых металаў.

Сучасны апарат нямецкай вытворчасці дазваляе майстру вырабляць высокадакладны рамонт вырабаў з розных металаў, у тым ліку, з каштоўнымі камянямі і эмалямі.

19894753_1891490464430020_1614664632046225144_n
Такі метад пайкі з’яўляецца бяспечным нават пры рамонце ў месцах, што прылягаюць да дэкаратыўных элементаў ювелірнага выраба, дзякуючы дакладнасці (праца вядзецца пад мікраскопам), нізкаму распаўсюджванню цяпла і адсутнасці крытычных тэмператур.