Якія ўпрыгожванні насіць зімой

Якія ўпрыгожванні насіць зімой
Зима-925-Стерлингового-Серебра-Снежинка-Кольца-Для-Женщин-Простой-Снег-Отверстия-Винтаж-Обручальное-Кольцо-Ювелирные-ИзделияЗімой можна аддаць перавагу буйным, масіўным упрыгожванням, а таксама звярнуць увагу на «зімовыя» камяні.

Традыцыйна ўзімку ўсе модніцы пераходзяць на ўпрыгожванні больш буйнага памеру. У халоднае надвор’е мы апранаем на сябе курткі, шапкі, шалікі, але гэта не значыць, што трэба адмовіцца ад жадання быць стыльнай і адкласці сваю скарбонку з упрыгожваннямі да вясны.

Стварыць зімовы вобраз можна дзякуючы яркім упрыгожванням, якія будуць знаходзіцца як пад адзеннем, так і на ім.

Мода-ювелирные-изделия-колье-ожерелье-пластиковые-звено-цепи-ожерелье-женщины-макси-ожерелье-зима-цвет.jpg_640x640

Узімку актуальныя буйныя завушніцы, бранзалеты, пярсцёнкі (калі надвор’е дазваляе не насіць пальчаткі), і, вядома, упрыгожванні на шыю. Чым буйней упрыгожванне — тым больш эфектным будзе вобраз. І ўсё ж, галоўная роля ўзімку адведзена завушніцам ці падвескам.

Завушніцы варта абіраць сярэдняй даўжыні: доўгія мадэлі будуць чапляцца за шалік і каўнер. Падвескі не варта апранаць разам з шалікам ці каўняром-хамутом. Швэдар буйнай вязкі выдатна спалучаецца з буйнымі пярсцёнкамі ці кулонамі, а тонкія швэдры ці вадалазкі — цудоўна выглядаюць ў пары з кулонам ці буйнай брошкай.

tendentsii_v_aksessuarah_2015-2016_5

Брошкі таксама можна выкарыстаць для верхняй вопраткі, упрыгожыўшы імі паліто, галаўны ўбор ці шалік.

Асобна можна казаць пра ўпрыгожванні з камянямі. Узімку актуальныя цёмныя камяні і камяні насычаных колераў: сапфіры, турмаліны, оніксы, агаты, сердалікі.

Добра выглядае і якасная ювелірная біжутэрыя ці біжутэрыя з ненатуральнымі камянямі.

1346422035_the_first_collection_of_jewelry_for_fall_winter_2012_2013_by_rachel_zoe_17

Носяць зімой і ўніверсальную біжутэрыю, падабраную пад пэўны строй, а таксама класічныя ўпрыгожванні.

Аб тым, што модна насіць у гэтым годзе, можна пачытаць вось тут.