Упрыгожванні для дзяцей: развіваем густ і дорым казку

Упрыгожванні для дзяцей: развіваем густ і дорым казку

cartier_paris_lapis_duck_brooch_010756

Многія лічаць, што ювелірныя ўпрыгожванні для дзяцей — нешта, без чаго можна абыйсціся да больш сталага ўзросту. Аднак папулярнасць ювелірнай біжутэрыі і паўнавартасных ювелірных упрыгожванняў для самых маленькіх нязменна расце з кожным годам.

Надзяваць на малых упрыгожванні сталі яшчэ старажытныя людзі. У пошуках засцярогі ад невядомасці і небяспекі старажытны чалавек звяртаўся да амулетаў: у залежнасці ад часу гэта магла быць нітка жэмчугу, каралі, ці ўпрыгожванне з выявай жывёлы. Выкарыстоўваліся таксама завушніцы, падвескі, бранзалеты. Пры гэтым многія ўпрыгожванні малым дарылі адразу пасля нараджэння.

Сучасныя ювелірныя ўпрыгожванні ўжо даўно не выконваюць ролі амулетаў, маючы выключна эстэтычную функцыю. Дзіцячыя ўпрыгожванні, як і ўпрыгожванні для дарослых, выкарыстоўваюцца для дапаўнення вобразу і надання яму індывідуальнасці. Апроч таго, асобна існуюць ўпрыгожванні для нованароджаных — іх прынята дарыць ці купляць малому да народзінаў. Часцей за ўсё ювелірны выраб — цудоўны падарунак, які будзе з дзіцем шмат год.

cartier_bracelets_1

Дзіцячыя ўпрыгожванні — гэта не пластыкавыя бірулькі з кіндар-сюрпрызаў. Сёння выпуск адмысловых дзіцячых калекцый наладжаны (і карыстаецца велізарнай папулярнасцю) у найбуйных ювелірных дамах свету.

18_aaron-basha1

Найчасцей ювеліры ў дзіцячых калекцыях выкарыстоўваюць выявы звяркоў, папулярных герояў (накшталт Hello Kitty) ці прытрымваюцца стрыманага стылю, што не выходзіць за рамкі агульнай канцэпцыі брэнда.

Асобна існуюць цэлыя брэнды, якія выпускаюць выключна дзіцячыя ўпрыгожванні. Адна з самых вядомых фірмаў — Aaron Basha. Дызайнер выпускае цудоўныя ўпрыгожванні для малых, і яны вельмі папулярныя ва ўсім свеце. Пры гэтым, насіць такія ўпрыгожванні могуць і дарослыя.

aaron-basha-large5

6cb2840cc20c1308403fab2c50f434d6

Дзіцячыя калекцыі выпускаюць і вядомыя сусветныя брэнды. Такія калекцыі ёсць у Cartier і Tiffany.

%d1%82%d0%b8%d1%84%d1%84%d0%b0%d0%bd%d0%b8

Дызайнеры таксама ўлічваюць асаблівасці, звязаныя з тым, што насіць упрыгожванні будуць дзеці: ювелірныя калекцыі вырабляюць з гіпаалергенных сплаваў ці высакародных металаў, і імкнуцца ўлічыць усе патрабаванні бяспекі.