Трэнды-2017: пярсцёнкі-пячаткі, чоккеры і прыродныя матывы

Трэнды-2017: пярсцёнкі-пячаткі, чокеры і прыродныя матывы

2016-12-18_2032Мы ўжо распавядалі пра тое, якія завушніцы будуць у модзе ў 2017 годзе. Зараз KROZA адабрала ячшэ тры цікавыя тэндэнцыі, якія ў будучым годзе таксама будуць на піку моды.

Прыродныя матывы

Ў будучым годзе будзе модным выкарыстанне любых прыродных матываў: кулоны ў выглядзе звяркоў, пярсцёнкі ў выглядзе кветак, завушніцы ў выглядзе насякомых — усё гэта застаецца модным і актуальным. Стылісты раяць, упрыгожваючы сябе ювелірнымі «прадстаўнікамі флоры і фаўны», не перабраць з памерам упрыгожвання: ён павінен быць суразмерны той частцы цела, на якую надзяваецца. 0_14d961_5022fba2_xl

Такія ўпрыгожванні падыйдуць натуральнаму стылю і стылю рамантычнаму, прыйдуцца да месца ў штодзённым жыцці з адзеннем casual. Упрыгожванні такога плана гармануюць з натуральнымі тканінамі, намёкам на фальклор і нацыянальны стыль. А вось з дзелавым стылем іх лепш не выкарыстоўваць.

Пярсцёнкі-пячаткі: жаночая версія

Ў 2017 годзе ў модзе будзе вельмі экстравагантнае ўпрыгожванне — пярсцёнак-пячатка для жанчын. Такія ўпрыгожванні, само сабою, не маюць нічога агульнага з мужчынскімі пячаткамі: яны меншыя па памеры, могуць мець малюнак ці нават быць пустымі ўсярэдзіне.

2016-12-17_1735

Стылісты раяць насіць такія ўпрыгожванні на мезенцах, прычым можна адразу на абедзвюх руках — здзіўляць, так па поўнай. Буйныя кольцы не варта спалучаць з дзелавым стылем, а вось невялікія акуратныя пярсцёнкі-пячаткі цалкам падыйдуць да кансерватыўнага класічнага стылю.

Чокер ізноў з намі

Чокеры, якія сталі вельмі папулярнымі сёлета, будуць актуальны і ў годзе наступным. Чокер гэта вытанчаная готыка і смелы гранж адначасова: разнастайнасць гэтых незвычайных упрыгожванняў сёння ў2016-12-18_2031ражвае, таму іх можна падабраць да самых разнастайных стыляў і падзей.

 

Не варта забываць, што такога роду ўпрыгожванні моцна кароцяць шыю, а значыць — пасуюць не ўсім.