Ювелірная біжутэрыя: безумоўны шык

Ювелірная біжутэрыя: безумоўны шык

384301379_w640_h640_78321_yarkij_b__yj_zolotom

Ювелірная біжутэрыя — адносна новы від біжутэрыі, якая стала папулярнай ужо ў 20 стагоддзі, адлучыўшыся ў асобны накірунак ювелірнай моды.

Ювелірная біжутэрыя з’яўляецца адной з найбольш якасных: вырабы пакрыты каштоўнымі металамі, а значыць ім уласцівыя якасці ювелірных упрыгожванняў.

Каштоўны метал наносяць з дапамогай гальванічнага метаду ці спосабам напылення. Гальванічнае пакрыццё больш якаснае (пра гальваніку можна пачытаць у нашым матэрыяле тут), напыленне ж можа сцірацца.

dsc_0526-500x500

Пры гэтым сам выраб робіцца з некаштоўных металаў — мельхіёру (радзей) і латуні (часцей), альбо выкарыстоўваюцца адмысловыя сплавы, якія не выклікаюць алергіі, бо ў іх няма свінцу і нікелю.

Потым выраб срэбраць ці залоцяць, пакрываюць плацінай ці родыем. Ужываецца да ювелірнай біжутэрыі і чарненне. Пры гэтым біжутэрыя атрымвае адменную зносаўстойлівасць і выключныя эстэтычныя якасці.

Аднак, нягледзячы на тое, што біжутэрыя мае «ў складзе» каштоўныя металы, па факце яна застаецца біжутэрыяй, становячыся даступнай раскошаю: дазволіць сабе такія ўпрыгожванні могуць усё.

f4f873f5828e7a1dd69737e3794dbc8a
Пры вытворчасці ювелірнай біжутэрыі выкарыстоўваюцца розныя камяні (жэмчуг, агат, апал, кварц, тапаз і многія іншыя), ювелірная смала, крышталь ці эмаль.

 

 

Сёння многія дызайнеры выкарыстоўваюць менавіта ювелірную біжутэрыю, прычым яе папулярнасць дайшла да піка менавіта ў апошнія гады: найпапулярныя брэнды Pandora і Swarovski — не што іншае, як ювелірная біжутэрыя, даведзеная па кошце да узроўня не самых танных ювелірных упрыгожванняў.01