Якія завушніцы будуць моднымі ў 2017 годзе?

Якія завушніцы будуць моднымі ў 2017 годзе?

9-6Набліжаецца новы год, а гэта значыць, што тэндэнцыі ў свеце ювелірных вырабаў зменяцца. Мы сабралі інфармацыю з розных крыніц, каб зразумець, якія завушніцы будуць моднымі у будучым годзе.

 Мода на няпарныя шматлікія завушніцы (калі, вядома, гэта дазваляе колькасць праколаў) незаўважна пераходзіць з гэтага года ў наступны. Многія ювелірныя дызайнеры прадаюць зараз завушніцы ў адзіным экзэмпляры — пары ім, дзякуючы модным тэндэнцыям, не спатрэбіцца. Пры гэтым прытрымлівацца адзінства колеравай гамы і стылю таксама не патрабуецца: трэнд склаўся на карысць невялікага хаосу і гарэзлівай разнастайнасці колераў.

Відавочна, што прытрымлівацца трэнду змогуць уладальнікі вялікай колькасці праколаў у вушах: эфект ад разнастайнасці шматразова ўзмацняецца пры нашэнні адразу 4 ці 5 завушніц у адным вуху.

Іншая крайнасць моды на будучы год — адна завушніца. Найчасцей гэта — буйнае ўпрыгожванне, якое пасуе агульнаму стылю адзе2026_1329319887_ceb4cння. Другое вуха пры гэтым не ўпрыгожваецца.

Калі ж пракол вуха толькі адзін — можна працягваць насіць таксама модныя яшчэ сёлета кофі. Яны выдатна дапоўняць вечаровы вобраз, іх можна ўпрыгожыць падвескамі ці ланцужкамі, і яны таксама будуць у трэндзе ў будучым годзе.

il_340x270-310586080

Таксама ў модзе будуць сэты з завушніц: на адным вуху пры наяўнасці некалькіх праколаў можна насіць завушніцы, якія спалучаюцца па стылі, форме ці колеры.

etsy-com_2

Шматлікія дызайнеры па-ранейшаму «не адпускаюць» з моды буйныя, доўгія, яркія завушніцы з каштоўнымі ці паўкаштоўнымі камянямі, розным спалучэннем металаў і колераў.

Пры гэтым асобным трэндам будзе мода на завушніцы з буйнымі камянямі: іх таксама прапануюць многія модныя дызайнерскія дамы.

3a4aaa10-2013-0813-1456-2371875ffff4-w500-h500
Варта таксама звярнуць ўвагу на тое, што многія дызайнеры пры паказе сваіх калекцый выкарыстоўвалі ўпрыгожванні ў стылі «рок»: дзёрзкія, стылёвыя, смелыя, здольныя зрабіць яркім кожны вобраз.

zolotye-sergi-v-ushah

 

У 2017 годзе ў модзе таксама застанецца спрадвечная класіка: круглыя завушніцы-кольцы ў розных варыяцыях, дробныя цвічкі, этнічныя ўпрыгожванні, і завушніцы правільных геаметрычных формаў.